+375 (29) 7814053

+375 (29) 7755584

+375 (29) 7799925

+375 (33) 3101049

Вітаем Вас!

Дзяржаўная ўстанова культуры "Музычны тэатр "Рада" - гэта цудоўнае спалучэнне высокага прафесіяналізму і яркага аптымізму.

Дзяржаўная ўстанова культуры "Музычны тэатр "Рада" быў створаны ў 2008 годзе рашэннем Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. І ўжо першая маладзёжная цыганская вакальна-харэаграфічная праграма пад назвай ГІНЭ РОМА заваявала прызнанне ў шматлікай публікі.

Ля вытокаў стварэння тэатра стаялі такія артысты, як Кімкетава Аксана (балетмайстар-пастаноўшчык), Вансовіч Артур (артыст-вакаліст-саліст), Суворкін Ігар (мастацкі кіраўнік), Альферовіч Таццяна (артыст-вакаліст-саліст), Алег Пухаў (гукарэжысёр, артыст аркестра, артыст-вакаліст).

     

Люба, братцы!

Кіруе калектывам дырэктар Мілай Руслан Уладзіміравіч. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і вучыўся ў Аспірантуры пры БДАМ. Як артыст і музыкант працуе ва ўсіх праграмах тэатра. Кожнай ноце любога з твораў тэатра была дадзена агранка майстэрствам акардэаніста. Як загадчык трупай, Руслан Уладзіміравіч беражліва, але строга і справядліва развiвае i песцiць калектыў.

Балетмайстар

Балетмайстар-пастаноўшчык "Музычнага тэатра "Рада" - Аксана Кімкетава, выпускніца Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Яе пастаноўкі з'яўляюцца асновай рэпертуару Музычнага тэатра "Рада" - гэта нумары да вакальна-харэаграфічным праграм "Гіне Рома", "Казакі", "Браціткі", а таксама да шоў-праграмы "Агні цыганскай душы". Аксана Аляксандраўна неаднаразова запрашалася як балетмайстар-пастаноўшчык у Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр г. Мінска для пастаноўкі харэаграфіі ў спектаклі І. Штраўса «Цыганскі барон», мюзікле Ф. Лоў «Моя прекрасная леди». За гэты мюзікл ў 2016 годзе Аксана Кімкетава аб'яўлена лаўрэатам Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Уручаны Нагрудны знак Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

Шоў праграмы

Шоў праграма "Агні цыганскай душы"
Шоў праграма "Новае і лепшае"
Шоў праграма "Гіне Рома"
Шоў праграма "Казакі"
Шоў праграма "Браціткі"